• Панядзелак-пятніца з 8:00 да 17:00

    Абедзенны перапынак з 13:00 да 14:00

     

    Выхадны:

    субота, нядзеля

    Чытаць далей...

  • Адрас: 225793, г. Іванава, вул. Леніна, 7

     

    Чытаць далей...

Крызісны пакой

У мэтах аказання дапамогі асобам, якія пражываюць на тэрыторыі Іванаўскага раёна, якія пацярпелі ад гвалту, ахвярам гандлю людзьмі, тэрарыстычных актаў, тэхнагенных катастроф і стыхійных бедстваў створаны «крызісны» пакой, у які засяляюцца грамадзяне па кірунку ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, аддзелаў унутраных спраў, адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, УЗ «Іванаўская ЦРБ», а таксама тыя, хто звярнуўся непасрэдна ў аддзяленне сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі па адрасу: г. Іванава, вул. Леніна, 7, каб. № 10                                      ці па тэлефону 8 (01652) 2-39-59.

У «крызісным» пакоі арганізаваны тры паўнавартасныя спальныя месцы.

Знаходжанне ў «крызісным» пакоі ажыццяўляецца на добраахвотнай, бязвыплатнай аснове пры ўмове бытавой самастойнасці, індывідуальнай сацыяльнай і матэрыяльнай адказнасці пражываючых, а таксама актыўнага супрацоўніцтва са спецыялістамі цэнтра і спецыялістамі прыцягнутых арганізацый для вырашэння праблем асоб, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Харчаванне, купля лекавых прэпаратаў, сродкаў асабістай гігіены і іншых прадметаў першай неабходнасці ажыццяўляецца за кошт уласных сродкаў грамадзян, якія пражываюць у «крызісным» пакоі, а таксама за кошт сродкаў (пры наяўнасці), перададзеных цэнтру фізічнымі і юрыдычнымі асобамі шляхам дарэння (ахвяраванні), сродкаў, якія паступілі ў якасці гуманітарнай і бязвыплатнай спонсарскай дапамогі.

Тэрмін знаходжання ў «крызісным» пакоі вызначаецца з улікам абставінаў і асаблівасцяў жыццёвай сітуацыі грамадзяніна.

Грамадзяне, змешчаныя ў «крызісную» пакой, маюць права на атрыманне наступных відаў дапамогі:

  • паслуг псіхолага;
  • паслуг юрысконсульта;
  • гуманітарнай дапамогі з Салону «Міласэрнасць» (пры яе наяўнасці);
  • іншых відаў сацыяльнай дапамогі, якія ўваходзяць у кампетэнцыю органаў па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

Друкаваць E-mail

Joomla веб-мастер