Паслугі сядзелкі

Паслугі сядзелкі аказваюцца грамадзянам, якія цалкам страцілі здольнасць да самаабслугоўвання і перамяшчэнню ў форме сацыяльнага абслугоўвання дома ад 10 да 40 гадзін у тыдзень пры неабходнасці, у памеры 1,16 беларускага рубля за гадзіну паслугі сядзелкі. Паслугі аказваюцца штатнымі работнікамі аддзялення. Паслугі сядзелкі прадастаўляюцца па пісьмовай заяве.

Для заключэння дагавора на аказанне паслуг сядзелкі, грамадзяне прадстаўляюць наступныя дакументы:

Работнікі тэрытарыяльнага цэнтра на працягу трох рабочых дзён з дня звароту праводзяць абследаванне матэрыяльна-бытавога становішча грамадзяніна са складаннем акта абследавання і запытваюць у дзяржаўных органаў і іншых арганізацый:

Рашэнне аб заключэнні дагавора аказання сацыяльных паслуг прымаецца кіраўніком тэрытарыяльнага цэнтра на працягу пяці рабочых дзён пасля атрымання апошняга неабходнага для аказання сацыяльных паслуг дакумента (звестак).

Грамадзяне пры падачы заявы аб аказанні сацыяльных паслуг маюць права самі прадставіць дакументы, якія ў адпаведнасці з гэтай інструкцыяй запытваюцца тэрытарыяльнымі цэнтрамі.

Для аказання паслуг сядзелкі звяртацца па адрасе:

Леніна, 7,  кабінет № 1

Тэлефон (801652) 2-10-96

Рэжым працы аддзялення:

Панядзелак-пятніца: з 8 00 да 17 00

Абедзенны перапынак: з 13 00 да 14 00

Выхадныя дні: субота, нядзеля.