“Старонкі з роднай скарбонкі”

Печать

21 лютага ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Іванаўскага тэрытарыяльнага цэнтра праведзена пазнавальна-гульнявая праграма “Старонкі з роднай скарбонкі”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Наведвальнікі аддзялення здзейснілі экскурс у мінулае, даведаліся аб узнікненні беларускай мовы, традыцыях і звычаях беларускага народа.  Яны з задавальненнем прымалі ўдзел у мерапрыемстве, адказвалі на розныя пытанні. Асабліва весела і запамінальна прайшоў конкурс “Гульня мая беларуская”. Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню моўнай культуры, далучыла да таямніц роднай мовы, выклікала цікавасць да яе.

IMG_20240221_.jpg IMG_20240221_102933.jpg