Выберыце сваю мову

    Састарэла

    Загадчык аддзялення: Курышка Алёна Андрэеўна

    Тэлефон: 8 (01652) 2-19-87

    Адрас: 225793, г.Іванава, вул. Леніна, 7, каб. № 2

    Рэжым працы аддзялення: Панядзелак-пятніца: з 8.00 да 17.00

    Абедзенны перапынак: з 13.00 да 14.00

    Выхадныя дні: субота, нядзеля

     

    Мэта дзейнасці аддзялення: садзейнічанне дасягненню і захаванню інвалідамі максімальна магчымай ступені незалежнасці і самастойнасці ў паўсядзённым жыцці, развіццю індывідуальнай мабільнасці і ўключэнню ва ўсе сферы жыцця грамадства за кошт рэалізацыі мер і мерапрыемстваў, накіраваных на кампенсацыю фізічных, інтэлектуальных, сацыяльных здольнасцяў і навыкаў.

     

    АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ:

    - выяўленне і дыферэнцыраваны ўлік грамадзян, якія маюць патрэбу ў аказанні сацыяльных паслуг;

    - комплексная ацэнка патрэбнасці інвалідаў у сацыяльнай рэабілітацыі, абiлiтацыi;

    - забеспячэнне дзённага знаходжання інвалідаў;

    - удзел у фарміраванні раздзела сацыяльнай рэабілітацыі, абiлiтацыi індывідуальнай праграмы рэабілітацыі, абiлiтацыi інваліда (праграма);

    - распрацоўка індывідуальных планаў сацыяльнай рэабілітацыі, абiлiтацыi інвалідаў на падставе праграмы, падбор неабходнага пераліку і аб'ёму сацыяльных паслуг, іншых відаў сацыяльнай рэабілітацыі, абiлiтацыi, удзел у ацэнцы іх выніковасці;

    - афармленне неабходных дакументаў для аказання сацыяльных паслуг;

    - правядзенне работы з грамадзянамі ў адпаведнасці з урачэбнымі назначэннямі па працоўнай тэрапіі;

    - развіццё здольнасцяў, інтарэсаў і працоўных навыкаў у інвалідаў, якія забяспечваюць рэалізацыю іх патэнцыйных працоўных магчымасцяў;

    - уцягванне інвалідаў з улікам наяўных магчымасцяў у розныя формы грамадскага жыцця, у творчую дзейнасць, фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы;

    - правядзенне заняткаў з інвалідамі, у тым ліку дома, у рамках работы гурткоў па інтарэсах;

    - фарміраванне ў інвалідаў камунікатыўных навыкаў, практычных уменняў і навыкаў, якія забяспечваюць аўтаномнасць у побыце;

    - садзейнічанне інвалідам у аднаўленні навыкаў да самаабслугоўвання і ў падрыхтоўцы да самастойнага жыцця;

    - арганізацыя і правядзенне па прызначэнні ўрача індывідуальных і групавых заняткаў па лячэбнай фізкультуры;

    - ажыццяўленне пастаяннага назірання за інвалідамі, кантролю за іх фізічным станам;

    - садзейнічанне ў забеспячэнні інвалідаў паслугамі пункта пракату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі;

    - забеспячэнне інвалідаў паслугамі персанальнага асістэнта;

    - ажыццяўленне прафесійнага перакладу з жэставай і на жэставую мову, у тым ліку аказанне дапамогі пры асвятленні арганізацыйных, культурна-масавых, аздараўленчых мерапрыемстваў, працэсуальных дзеянняў, атрыманні інфармацыі, растлумачэнні правоў і абавязкаў;

    - аказанне сацыяльных паслуг згодна з пералікам;

    - вядзенне і прадстаўленне усталяванай справаздачнасці.

    Аддзяленне аказвае сацыяльна-педагагічныя, сацыяльна-пасрэдніцкія, сацыяльна-псіхалагічныя, кансультацыйна-інфармацыйныя, сацыяльна-бытавыя, сацыяльна-рэабілітацыйныя паслугі згодна з пералікам бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання з нормамі і нарматывамі забяспечанасці грамадзян гэтымі паслугамі, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2012 № 1218.

     

    Для залічэння ў аддзяленне неабходныя наступныя дакументы:

    * дакумент, які сведчыць асобу грамадзяніна (пашпарт ці іншыя дакументы, якія сведчаць асобу грамадзяніна);

    * дакумент устаноўленага ўзору аб праве на льготы (пасведчанне інваліда) для грамадзян, якія адносяцца да катэгорыі, што карыстаюцца льготамі;

    * згоду на апрацоўку спецыяльных персанальных дадзеных;

    * пісьмовую заяву грамадзяніна, альбо заяву законнага прадстаўніка;

    * медыцынская даведка аб стане здароўя і (або) заключэнне УКК, якія змяшчаюць інфармацыю аб адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў для аказання сацыяльных паслуг;

    * індывідуальная праграма рэабілітацыі, абiлiтацыi інваліда, індывідуальная праграма рэабілітацыі, абiлiтацыi дзіцяці-інваліда або заключэнне УКК, для заключэння дагавора аказання сацыяльных паслуг у форме сацыяльнага абслугоўвання на даму, прадугледжаных падпунктамі 19.1, 19.3.3 пункта 19, пунктам 251 пераліку бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання з нормамі і нарматывамі забяспечанасці грамадзян гэтымі паслугамі (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2012 № 1218);

    * суправаджальныя дакументы з цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі для выпускнікоў названых цэнтраў.

     

    Работнікі тэрытарыяльнага цэнтра на працягу трох рабочых дзён з дня звароту:

    - праводзяць абследаванне матэрыяльна-бытавога становішча грамадзяніна са складаннем акта абследавання;

    - запытваюць у дзяржаўных органаў і іншых арганізацый:

    1. звесткі аб наяўнасці (адсутнасці) догляду за грамадзянінам, якія звярнуліся за аказаннем сацыяльных паслуг, асобай, якая атрымлівае дапамогу па догляду за інвалідам 1 групы;
    2. даведку аб месцы жыхарства і складзе сям'і.

     

    Рашэнне аб заключэнні дагавора аказання сацыяльных паслуг прымаецца кіраўніком тэрытарыяльнага цэнтра на працягу пяці рабочых дзён пасля атрымання апошняга неабходнага для аказання сацыяльных паслуг дакумента (звестак).

    Медыцынскія паказанні і супрацьпаказанні для аказання сацыяльных паслуг прадугледжаны пералікам медыцынскіх паказанняў і медыцынскіх супрацьпаказанняў для аказання сацыяльных паслуг ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання, якія з'яўляюцца дадаткам да Пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь «Аб устанаўленні пераліку медыцынскіх паказанняў і медыцынскіх супрацьпаказанняў для аказання сацыяльных паслуг ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання» ад 10.01.2013 г.№¾.

     

    На базе аддзялення працуюць гурткі і клубы па інтарэсах, працоўныя майстэрні, праводзяцца індывідуальныя і групавыя карэкцыйныя і пазнавальна-развіваючыя заняткі, культурна-масавыя мерапрыемствы, арганізавана работа навучальнага курса «Урокі праваслаўя».

    У аддзяленні рэалізуюцца вырабы дэкаратыўна-прыкладной творчасці, вырабленыя ў ходзе работы майстэрні ручной творчасці і пры правядзенні гуртковых заняткаў.

    Brest-region-banner.jpg
    previous arrow
    next arrow
    © 2026 Ивановский ТЦСОН.