Загадчык аддзялення: Клімовіч Наталля Ільінічна

Тэлефон: 8 (01652) 2-19-69, 2-19-68, 9-14-32, 9-02-81

Адрас: 225793, г.Іванава, вул. Леніна, 7, каб. № 3,7,10,12.

Рэжым працы аддзялення:

Панядзелак-пятніца: з 8 00 да 17 00

Абедзенны перапынак: з 13 00 да 14 00

Выхадныя дні: субота, нядзеля.

НАПРАМКІ РАБОТЫ АДДЗЯЛЕННЯ

 

  1. Кансультацыйна-інфармацыйныя паслугі:

- кансультаванне і інфармаванне па пытаннях аказання сацыяльных паслуг і сацыяльнай падтрымкі;

- садзейнічанне ў афармленні неабходных дакументаў для рэалізацыі права на сацыяльную падтрымку і сацыяльнае абслугоўванне;

- садзейнічанне ў выпатрабаванні неабходных дакументаў для рэалізацыі права на сацыяльную падтрымку і сацыяльнае абслугоўванне;

- правядзенне інфармацыйных гутарак.

  1. Сацыяльны патранат: экстраны, планавы, кантрольны.
  2. Сацыяльна-педагагічныя паслугі:

- аказанне паслуг культурна-масавага характару: забеспячэнне працы клубаў па інтарэсах, арганізацыя і правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў, дабрачынных акцый, садзейнічанне ў наведванні тэатраў, выстаў і іншых культурных мерапрыемстваў, арганізацыя сустрэч і духоўных гутарак са служыцелямі храма.

  1. Сацыяльна-псіхалагічныя паслугі:

- псіхалагічнае кансультаванне;

- псіхалагічная карэкцыя;

- псіхалагічная прафілактыка;

- псіхалагічная асвета;

- псіхалагічная дапамога з выкарыстаннем сродкаў электрасувязі з улікам спецыфікі ўстановы.

  1. Паслугі часовага прытулку (для ахвяр гандлю людзьмі, асоб, якія пацярпелі ад гвалту, тэрарыстычных актаў, тэхнагенных катастроф, стыхійных бедстваў і асоб з ліку дзяцей-сірот, і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў).
  2. Паслугі суправаджанага пражывання асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
  3. Вядзенне базы дадзеных шматдзетных сем'яў аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы ўліку шматдзетных сем'яў.
  4. Арганізацыя дзейнасці брыгады сацыяльнага абслугоўвання на мабільнай аснове.
  5. Арганізацыя працы салона «Міласэрнасць»:

- забеспячэнне грамадзян (сем'яў), якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, бязвыплатнай спонсарскай дапамогай у натуральнай форме, замежнай бязвыплатнай дапамогай і дапамогай (ахвяраваннямі), атрыманай ад фізічных асоб.

  1. Арганізацыя працы пункта «Пракату» па выдачы ТССР у часовае карыстанне.
  2. Дыферэнцыраваны ўлік грамадзян і сем'яў, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і маюць патрэбу ў сацыяльна псіхалагічнай дапамозе і падтрымцы.
  3. Садзейнічанне ў сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
  4. Распрацоўка і правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне ўзнікнення цяжкіх жыццёвых сітуацый, парушэнняў у сферы міжасобасных і сямейных адносін і асацыяльных паводзін грамадзян (членаў сям'і).
  5. Распрацоўка і ўдзел у сацыяльных праектах.
  6. Аказанне паслуг у форме паўстацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання для інвалідаў першай або другой групы, непрацуючых грамадзян, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, якія маюць права на дзяржаўную пенсію згодна з пералікам.

Норма і нарматыў забяспечанасці грамадзян сацыяльнымі паслугамі аддзялення комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі і забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ўстаноўлены:

- забеспячэнне працы гурткоў па інтарэсах -5 разоў на тыдзень, тарыф за адзін занятак працягласцю 60 хвілін складае 0,15 капеек;

- навучанне камп'ютарнай пісьменнасці, у тым ліку па засваенні сацыяльных сетак, ажыццяўленню плацяжоў у Інтэрнэце - тарыф за адзін занятак працягласцю 60 хвілін - 0,75 капеек.

  1. Дэлегаваны дадатковыя функцыі:

прыём дакументаў на прадастаўленне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі:

п. 2.33.1. Прыняцце рашэння аб прадастаўленні (аб адмове ў прадастаўленні) дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе: штомесячнай і (або) аднаразовай сацыяльнай дапамогі;

п. 2.33.2. Прыняцце рашэння аб прадастаўленні (аб адмове ў прадастаўленні) дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі выдаткаў на набыццё падгузнікаў;

п. 2.33.4. Прыняцце рашэння аб прадастаўленні (аб адмове ў прадастаўленні) дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця;

п. 2.34. Выдача даведкі аб прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі.

Brest-region-banner.jpg
Detskiy_pravovoi_sait.jpg
baner01.png
belarus.gif
belta.png
eyslygi.jpg
mintrud.jpg
pravitelst.gif
pravo.jpg
press72723.jpg
profilaktika-nasiliia.jpg
3-.png
images/banners/pomogut.jpg
Avbl_IZG.jpg
previous arrow
next arrow
© 2024 Иваново.