2.33.1. Прыняцце рашэння аб прадастаўленні (аб адмове ў прадастаўленні) дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе штомесячнай і (або) аднаразовай сацыяльнай дапамогі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2012 г. № 41 «Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе» і з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян»
Дакументы і (або) звесткі, якія прадстаўляюцца грамадзянінам пры звароце |
1.Заява; 2. Пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу заяўніка і членаў яго сям'і (для непаўналетніх дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў - пры яго наяўнасці); даведка аб вызваленні - для асоб, вызваленых з месцаў пазбаўлення волі; 3. Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці - для асоб, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў (для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца або прыстанішча ў Рэспубліцы Беларусь, - пры яго наяўнасці); 4. Пасведчанне аб устанаўленні бацькоўства - для жанчын, якія нарадзілі дзяцей па-за шлюбам, у выпадку, калі бацькоўства ўстаноўлена; 5. Пасведчанне аб заключэнні шлюбу - для асоб, якія знаходзяцца ў шлюбе (для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца або прыстанішча ў Рэспубліцы Беларусь, - пры яго наяўнасці); 6. Копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу або пасведчанне аб скасаванні шлюбу - для асоб, якія скасавалі шлюб; 7. Выпіска з рашэння суда аб усынаўленні (удачарэнні) - для асоб, якія ўсынавілі (удачарылі) дзіця, не названых у якасці аднаго з бацькоў (бацькоў) дзіцяці ў пасведчанні аб нараджэнні дзіцяці; 8. Копія рашэння мясцовага выканаўчага і распарадчага органа аб устанаўленні апекі - для асоб, назначаных апекунамі дзіцяці; 9. Пасведчанне інваліда - для інвалідаў; 10. Пасведчанне дзіцяці-інваліда - для дзяцей-інвалідаў; 11. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка - для індывідуальных прадпрымальнікаў; 12.Працоўная кніжка (пры яе наяўнасці) - для непрацуючых грамадзян і непрацуючых членаў сям'і (выпіска (копія) з працоўнай кніжкі або іншыя дакументы, якія пацвярджаюць занятасць, - для працаздольных грамадзян); 13. Звесткі аб атрыманых даходах кожнага члена сям'і за 12 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту (для сем'яў (грамадзян), у якіх член сям'і (грамадзянін) звольнены з работы (службы) у сувязі з ліквідацыяй арганізацыі, спыненнем дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка, натарыуса, які ажыццяўляе натарыяльную дзейнасць у натарыяльным бюро, спыненнем дзейнасці філіяла, прадстаўніцтва або іншага адасобленага падраздзялення арганізацыі, размешчаных у іншай мясцовасці скарачэннем колькасці або штата работнікаў, - за 3 месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту), акрамя звестак аб памерах пенсій з улікам надбавак, даплат і павышэнняў, дапамог па догляду інваліда 1 групы або асоб, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, дапамог, што выплачваюцца згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 г. № 7-3 «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяце» (за выключэннем дапамогі жанчынам, якія сталі на улік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, і дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці), якія выплачваюцца і далучаюцца да матэрыялаў справы органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; 14. Даведкі аб рэалізацыі прадукцыі жывёльнага паходжання (за выключэннем малака), пладоў і прадукцыі асабістай падсобнай гаспадаркі, прадуктаў прамысловай дзейнасці - у выпадку рэалізацыі названай прадукцыі; 15.Дагавор аб падрыхтоўцы спецыяліста з вышэйшай адукацыяй, спецыяліста (рабочага) з сярэдняй адукацыяй, рабочага (служачага) з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй на платнай аснове - для студэнтаў, якія атрымліваюць адукацыю на платнай аснове з прыцягненнем крэдыту на льготных умовах для аплаты першай вышэйшай адукацыі або за кошт сродкаў юрыдычных асоб, а таксама фізічных асоб, якія вядуць з імі раздзельную гаспадарку; 16. Дагавор рэнты і (або) пажыццёвага ўтрымання з утрыманнем - для грамадзян, якія заключылі названы дагавор; 17. Дагавор найму жылога памяшкання - для грамадзян, якія здавалі па дагаворы найму жылое памяшканне на працягу 12 месяцаў, папярэдніх месяцу звароту (для грамадзян, звольненых з працы (службы) у сувязі з ліквідацыяй арганізацыі, спыненнем дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка, натарыуса, які ажыццяўляе натарыяльную дзейнасць у натарыяльным бюро, спыненнем дзейнасці філіяла, прадстаўніцтва або іншага адасобленага падраздзялення арганізацыі, размешчаных у іншай мясцовасці, скарачэннем колькасці або штата работнікаў, - на працягу 3 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту) |
Дакументы, якiя патрабуюцца цэнтрам |
1. Даведка, якая змяшчае звесткі з запісу акта аб нараджэнні, калі запіс аб бацьках дзіцяці праведзены ў адпаведнасці з артыкулам 55 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і; 2. Даведка аб месцы жыхарства і складзе сям'і, а ў выпадку, калі члены сям'і не зарэгістраваны па адрасе заяўніка, - даведкі аб месцы іх жыхарства; 3. Даведка аб прыналежных грамадзяніну і членам яго сям'і правах на аб'екты нерухомай маёмасці або аб адсутнасці такіх правоў; 4. Дакументы, якія пацвярджаюць атрыманне льгот па аплаце харчавання дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі ў памеры іх грашовага эквівалента; 5. Іншыя дакументы, неабходныя для прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе штомесячнай і (або) аднаразовай сацыяльнай дапамогі. |
Памер платы |
бясплатна |
Максімальны тэрмін разгляду звароту |
5 працоўных дзён з дня падачы заявы, а ў выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый 5 працоўных дзён пасля атрымання апошняга дакумента, неабходнага для прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі |
Тэрмін, на які прызначаецца дапамога |
аднаразова - пры прадастаўленні аднаразовай сацыяльнай дапамогі ад 1 да 12 месяцаў - пры прадастаўленні штомесячнай сацыяльнай дапамогі |
Звяртацца ў дзяржаўную ўстанову «Іванаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» г. Іванава, вул. Леніна, д. 7, каб. № 7; прыём дакументаў па ДАСД у выглядзе штомесячнай і (або) аднаразовай сацыяльных дапамог: панядзелак, аўторак, серада, пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00, чацвер з 8.00 да 10.00; тэлефон 9 02 81; Клімовіч Святлана Аляксандраўна, спецыяліст па сацыяльнай рабоце, у выпадку адсутнасці звяртацца да Клімовіч Наталлі Ільінічны, загадчыка аддзялення комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі і забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, каб. № 12; прыём дакументаў па ДАСД у выглядзе штомесячнай і (або) аднаразовай сацыяльных дапамог: панядзелак, аўторак, серада, пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00, чацвер з 8.00 да 10.00; тэлефон 2 19 69 ВЫШЭЙШАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта г. Брэст, вул. Гогаля, д.71 Рэжым працы: панядзелак-пятніца з 8.30 да 13.00; з 14.00 да 17.30 |