Загадчык аддзялення: Клімовіч Наталля Ільінічна
Тэлефон: 8 (01652) 2-19-69, 2-19-68, 9-14-32, 9-02-81
Адрас: 225793, г.Іванава, вул. Леніна, 7, каб. № 3,7,10,12.
Рэжым працы аддзялення:
Панядзелак-пятніца: з 8 00 да 17 00
Абедзенны перапынак: з 13 00 да 14 00
Выхадныя дні: субота, нядзеля.
НАПРАМКІ РАБОТЫ АДДЗЯЛЕННЯ
- Кансультацыйна-інфармацыйныя паслугі:
- кансультаванне і інфармаванне па пытаннях аказання сацыяльных паслуг і сацыяльнай падтрымкі;
- садзейнічанне ў афармленні неабходных дакументаў для рэалізацыі права на сацыяльную падтрымку і сацыяльнае абслугоўванне;
- садзейнічанне ў выпатрабаванні неабходных дакументаў для рэалізацыі права на сацыяльную падтрымку і сацыяльнае абслугоўванне;
- правядзенне інфармацыйных гутарак.
- Сацыяльны патранат: экстраны, планавы, кантрольны.
- Сацыяльна-педагагічныя паслугі:
- аказанне паслуг культурна-масавага характару: забеспячэнне працы клубаў па інтарэсах, арганізацыя і правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў, дабрачынных акцый, садзейнічанне ў наведванні тэатраў, выстаў і іншых культурных мерапрыемстваў, арганізацыя сустрэч і духоўных гутарак са служыцелямі храма.
- Сацыяльна-псіхалагічныя паслугі:
- псіхалагічнае кансультаванне;
- псіхалагічная карэкцыя;
- псіхалагічная прафілактыка;
- псіхалагічная асвета;
- псіхалагічная дапамога з выкарыстаннем сродкаў электрасувязі з улікам спецыфікі ўстановы.
- Паслугі часовага прытулку (для ахвяр гандлю людзьмі, асоб, якія пацярпелі ад гвалту, тэрарыстычных актаў, тэхнагенных катастроф, стыхійных бедстваў і асоб з ліку дзяцей-сірот, і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў).
- Паслугі суправаджанага пражывання асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
- Вядзенне базы дадзеных шматдзетных сем'яў аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы ўліку шматдзетных сем'яў.
- Арганізацыя дзейнасці брыгады сацыяльнага абслугоўвання на мабільнай аснове.
- Арганізацыя працы салона «Міласэрнасць»:
- забеспячэнне грамадзян (сем'яў), якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, бязвыплатнай спонсарскай дапамогай у натуральнай форме, замежнай бязвыплатнай дапамогай і дапамогай (ахвяраваннямі), атрыманай ад фізічных асоб.
- Арганізацыя працы пункта «Пракату» па выдачы ТССР у часовае карыстанне.
- Дыферэнцыраваны ўлік грамадзян і сем'яў, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і маюць патрэбу ў сацыяльна псіхалагічнай дапамозе і падтрымцы.
- Садзейнічанне ў сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
- Распрацоўка і правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне ўзнікнення цяжкіх жыццёвых сітуацый, парушэнняў у сферы міжасобасных і сямейных адносін і асацыяльных паводзін грамадзян (членаў сям'і).
- Распрацоўка і ўдзел у сацыяльных праектах.
- Аказанне паслуг у форме паўстацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання для інвалідаў першай або другой групы, непрацуючых грамадзян, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, якія маюць права на дзяржаўную пенсію згодна з пералікам.
Норма і нарматыў забяспечанасці грамадзян сацыяльнымі паслугамі аддзялення комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі і забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ўстаноўлены:
- забеспячэнне працы гурткоў па інтарэсах -5 разоў на тыдзень, тарыф за адзін занятак працягласцю 60 хвілін складае 0,15 капеек;
- навучанне камп'ютарнай пісьменнасці, у тым ліку па засваенні сацыяльных сетак, ажыццяўленню плацяжоў у Інтэрнэце - тарыф за адзін занятак працягласцю 60 хвілін - 0,75 капеек.
- Дэлегаваны дадатковыя функцыі:
прыём дакументаў на прадастаўленне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі:
п. 2.33.1. Прыняцце рашэння аб прадастаўленні (аб адмове ў прадастаўленні) дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе: штомесячнай і (або) аднаразовай сацыяльнай дапамогі;
п. 2.33.2. Прыняцце рашэння аб прадастаўленні (аб адмове ў прадастаўленні) дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі выдаткаў на набыццё падгузнікаў;
п. 2.33.4. Прыняцце рашэння аб прадастаўленні (аб адмове ў прадастаўленні) дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця;
п. 2.34. Выдача даведкі аб прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі.