Паслуга персанальнага асістэнта прадастаўляецца:
- для інвалідаў, якія пражываюць сумесна з працаздольнымі сваякамі, абавязанымі па законе іх утрымліваць, якія маюць рэзка выяўленае абмежаванне здольнасці да самастойнага перамяшчэння і (або) здольнасці да арыентацыі, адпаведнае ФК 4, і (або) умеранае або выяўленае абмежаванне здольнасці кантраляваць свае паводзіны, адпаведнае ФК 2 або ФК 3, - пры неабходнасці да 20 гадзін у месяц;
- для інвалідаў, якія пражываюць асобна ад працаздольных сваякоў, абавязаных па законе іх утрымліваць, і адзінокіх інвалідаў:
- якія маюць абмежаванне жыццядзейнасці (здольнасці да самастойнага перамяшчэння і (або) здольнасці да арыентацыі), адпаведнае ФК 4, – пры неабходнасці да 40 гадзін у месяц;
- якія маюць абмежаванне жыццядзейнасці (здольнасці кантраляваць свае паводзіны), адпаведнае ФК 2 або ФК 3, – пры неабходнасці да 60 гадзін у месяц.
Для прадастаўлення дакументаў і заключэння дагавора бязвыплатнага аказання сацыяльнай паслугі персанальнага асістэнта звяртацца:
Тэлефон: (8-01652) 2-19-87
Адрас: 225793, г. Іванава, вул. Леніна, 7, кабінет № 2