Выберыце сваю мову

    Адміністрацыйныя працэдуры

    Адміністрацыйная працэдура № 2.33.2

    Састарэла

    2.33.2. Прыняцце рашэння аб прадастаўленні (аб адмове ў прадастаўленні) дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі затрат на набыццё падгузнікаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2012 г. № 41 «Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе» і з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян»

     

    Дакументы і (або) звесткі, якія прадстаўляюцца грамадзянінам пры звароце

    1. Заява;

    2. Пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу (у адносінах да дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 14 гадоў - пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу і (або) паўнамоцтвы іх законных прадстаўнікоў;

    3. Пасведчанне інваліда - для інвалідаў I групы;

    4. Пасведчанне дзіцяці-інваліда - для дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, якія маюць IV ступень страты здароўя;

    5. Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці - пры набыцці падгузнікаў для дзіцяці-інваліда;

    6. Дакументы, якія пацвярджаюць выдаткі на набыццё падгузнікаў, устаноўленыя ў адпаведнасці з заканадаўствам, з абавязковым указаннем набытага тавару ў Рэспубліцы Беларусь;

    7. Індывідуальная праграма рэабілітацыі інваліда або заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя аб патрэбнасці ў падгузніках;

    8. Пасведчанне на права прадстаўлення інтарэсаў падапечнага, даверанасць, аформленая ў парадку, устаноўленым грамадзянскім заканадаўствам, дакумент, які пацвярджае роднасныя адносіны, - для асоб, якія прадстаўляюць інтарэсы інваліда I.

    Дакументы, якiя патрабуюцца цэнтрам

    1. Даведка аб месцы жыхарства і складзе сям'і - для прадастаўлення сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі затрат на набыццё падгузнікаў дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, якія маюць IV ступень страты здароўя;

    2. Звесткі, якія пацвярджаюць, што дзіцяці-інваліду да 18 гадоў, які мае IV ступень страты здароўя, інваліду I групы з прычыны прафесійнага захворвання або працоўнага калецтва не рабілася аплата расходаў на набыццё падгузнікаў за кошт сродкаў абавязковага страхавання ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў;

    3. Звесткі аб прадастаўленні (не прадастаўленні) сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі затрат на набыццё падгузнікаў па ранейшым месцы жыхарства заяўніка - пры змяненні месца жыхарства (месца знаходжання) заяўніка.

    Памер платы

    бясплатна

    Максімальны тэрмін разгляду звароту

    5 працоўных дзён з дня падачы заявы, а ў выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый 5 працоўных дзён пасля атрымання апошняга дакумента, неабходнага для прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі

    Тэрмін, на які прызначаецца дапамога

    аднаразова

     

    Звяртацца ў дзяржаўную ўстанову «Іванаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», г. Іванава, вул. Леніна, д. 7, каб. № 7; прыём дакументаў па ДАСД у выглядзе сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі затрат на набыццё падгузнікаў: панядзелак, аўторак, серада, пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00, чацвер з 8.00 да 10.00; тэлефон                9 02 81; Клімовіч Святлана Аляксандраўна, спецыяліст па сацыяльнай рабоце, у выпадку адсутнасці звяртацца да Клімовіч Наталлі Ільінічны, загадчыка аддзялення комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі і забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, каб. № 12; прыём дакументаў па ДАСД у выглядзе сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі затрат на набыццё падгузнікаў: панядзелак, аўторак, серада, пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00, чацвер з 8.00 да 10.00; тэлефон               2 19 69

    ВЫШЭЙШАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ

    Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне

    Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта

    г. Брэст, вул. Гогаля, д.71

    Рэжым працы: панядзелак-пятніца з 8.30 да 13.00; з 14.00 да 17.30

    Brest-region-banner.jpg
    previous arrow
    next arrow
    © 2026 Ивановский ТЦСОН.