Выберите язык

    Калі і куды звяртацца па дапамогу па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў

    🔖Трымайце памятку. Калі і куды звяртацца па дапамогу па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў

    👛Памеры:
    ✅на першае дзіця –1000,86 руб.
    ✅на другое і наступных дзяцей –1143,84 руб.
    ✅на дзіця-інваліда – 1286,82 руб.

    ➡️Калі звяртацца
    ▪️не пазней за 6 месяцаў з дня, наступнага за днём сканчэння перыяду бальнічнага па цяжарнасці і родах – калі выплачана дапамога па цяжарнасці і родах.
    ▪️не пазней за 6 месяцаў з дня нараджэння (ўсынаўлення) дзіцяці (устанаўлення апекі) – калі дапамога па цяжарнасці і родах не выплачвалася.
    Калі дакументы прадстаўлены праз 6 месяцаў, дапамога прызначаецца з дня звароту за ёю.

    ➡️З якой даты прызначаецца
    ▪️з дня, наступнага за днём сканчэння перыяду выплаты дапамогі па цяжарнасці і родах
    ▪️з дня нараджэння (ўсынаўлення) дзіцяці (устанаўлення апекі) – калі не выплачвалася дапамога па цяжарнасці і родах

    ➡️Куды звяртацца па прызначэнне
    ▪️па месцы працы, службы, вучобы, клінічнай ардынатуры маці (мачахі) ў поўнай сям'і, бацькі ў няпоўнай сям'і, усынавіцеля, апекуна
    ▪️калі ў поўнай сям'і маці (мачаха) не працуе, не служыць, не навучаецца, не праходзіць клінічную ардынатуру і не з'яўляецца ІП ці іншай асобай, якая самастойна выплачвае страхавыя ўнёскі ў ФСАН, – па месцы працы, службы, вучобы, клінічнай ардынатуры бацькі (айчыма)

    ℹ️ У іншых выпадках, а таксама калі бацька (бацькі) працуюць у мікраарганізацыях з колькасцю работнікаў да 15 чалавек або ў ІП, – у органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы рэгістрацыі, у поўнай сям'і дапамогі прызначаюцца маці (мачасе) па месцы яе рэгістрацыі

    Brest-region-banner.jpg
    previous arrow
    next arrow
    © 2026 Ивановский ТЦСОН.